Сардэчна дзякуй усім, якія вырашылі сёлета наведаць Фэстываль Басовішча. надзеемся, што і новыя, і сталыя госці Фэстывалю таксама праз год вернуцца ў Борык.
Стараемся, каб Вы пачулі тут непаўторную атмасферу, якой не сустракаецца нідзе ў свеце. Адклікаючыся да слоў нашага сябры, хочам адзначыць, што дзякуй усяму, што кожны год удаецца, але і не ўдаецца, Фэстываль ёсць адзіным такім са сваім характарам. Мы стараемся, каб быў ён таксама месцам, дзе беларускасць з’яўляецца нармальнасцю, як і польскасць у Польшчы ці нямецкасць у Нямеччыне, а апрача таго ёсць і козырам, і магнесам ды нашым супольным дабром. За шмат узнёслых слоў? Не думаем, Фэстываль ёсць дзеля Вас, хаця і ладзім яго сабе.
Дзякуем цэлым сэрцам і душой нашай арганізацыі. Не забывайце пра нас, БАС Вас не забывае.
Comments
dziakuj!
I vam taksama vialiki dziakuj! Nia sluchajce zlydniau, chto zajzdrojcic' i laec' fest, usio bylo cudouna!