Віня-Пых на БАСОВІШЧА

Пасьля больш чым дзесяці эўрапэйскіх прэзэнтацый (Прага, Варшава, Вільня, Пазнань, Кракаў, Лёндан) адбудзецца спатканьне "Віня-Пыха" (Winnie the Pooh) Алана Мільна з гасьцямі Басовішча. У 12.00 у суботу запрашаем у фэстывальны намёт на сустрэчу з аўтарам беларускамоўнага перакладу, Віталям Воранавам. Ахвотныя змогуць набыць кніжку па адмысловым кошце, а таксама паўдзельнічаць у харытатыўнай акцыі для дзяцей у Беларусі.