Нарэшце скончыліся перамовы аб прадастаўленьні візаў для гледачоў фэста «Басовішча-2008». Вырашана: дапамога будзе. Для таго, каб зарэгістравацца на атрыманьне візы ёсьць ня так шмат часу – да панядзелка 7 ліпеня кожны ахвочы павінен даслаць на e-mail свае пашпартныя звесткі і ўдакладняючыя дадзеныя.
Патрабаваньні да заяўнікаў:
- Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць)
- Адсутнасьць ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы
Даслаць трэба:
- Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
- Сэрыя і нумар пашпарта
- Адрас электроннай пошты
- Нумар мабільнага тэлефону, пазначыўшы ўсе прэфіксы (+375 ## #######)
Куды дасылаць:
Для жыхароў Гародні і Гарадзенскай вобласьці
E-mail: zasvabodu.hrodna@gmail.com
Для жыхароў астатніх гарадоў і рэгіёнаў:
E-mail: basy2008@gmail.com
Дэдлайн
Заяўкі на візу прымаюцца да 17-й гадзіны 7 ліпеня 2008 году.
Што далей?
Цягам наступнага тыдня з вамі зьвяжуцца нашыя каардынатары, каб прызначыць месца і час для перадачы пашпартоў на афармленьне візаў.
Даезд. Бясплатныя аўтобусы з Кузьніцы.
Гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны даезд ахвотных наведаць «Басовішча-2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая. Праезд будзе бясплатным. Для таго, каб забраніраваць месца ў «чартарным рэйсе» вам трэба даслаць свае кантактныя дадзеныя на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com . Пазьней вам паведамяць дакладны час адпраўленьня аўтобусаў з Кузьніцы на “Басовішча”.
Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Гародні. Адпраўленьні – у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Гародні да Кузьніцы – каля 5 тысячаў беларускіх рублёў.
Comments
Belarus
Пшэкі, шкада вы не далі мне візу, Беласток будзе наш!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
вiзы????
Чаму маучаць арганiзатары? Чакаць адказа па вiзам цi не?
Чаму да гэтага часу ніхто на
Чаму да гэтага часу ніхто на заяўкі не адказвае? Колькі плянавалася выдаць віз???
Чаму ніхто не адказввае на
Чаму ніхто не адказввае на заяўкі? Колькі віз плянавалася выдаць???
Пытаньне да каардынатараў
Пытаньне да каардынатараў візавай падтрымкі:
Як разумець словы radekа: "vizavaja padtrymka pravodzicca u Mensku i Harodni..."
А астатнія гарады? У навінах сайту бало напісана, што для атрымання візы гарадзенскім дасылаць на E-mail: zasvabodu.hrodna@gmail.com, а для жыхароў АСТАТНІХ гарадоў і рэгіёнаў на E-mail: basy2008@gmail.com, куды я і адаслаў сваю замову яшчэ 1 ліпеня і не атрымаў адказу дагэтуль.
І што рабіць далей?
а калi я расiйская
а калi я расiйская грамадзянка такая дапамога будзе?
А чаму на лісты ніхто не
А чаму на лісты ніхто не адказвае? не даходзяць? ці яшчэ не час?
Сябры не чакайце візы......
Сябры не чакайце візы...... іх ужо няма... было некалькі дзесяткаў і за першыя гадзіны яны разышліся..... рабіце самі хутка хто можа....... а арганізатары павінны былі паведаміць што візаў няма , а яны зараз толькі складаюць базу з нашымі даннымі...для сваіх цэляў....
Калi гэта так, то
Калi гэта так, то арганiзатары паступiлi несумленна, паведамiушы пра бясплатныя вiзы, i не сказаушы што iх колькасьць вельмi абмежаваная. Да таго, не паведамлюяць вынiкi па заяуках, што дасылалiся на email. Таму вельмi хацелася б пачуць афiцыйны каментар ад арганiзатарау.