news

Basowiszcza w "Tygodniu Białoruskim"

W ostatnią niedzielę, 27 lipca, w TVP Białystok można było obejrzeć obszerną relację z Festiwalu. Wszystkich którym nie udało się wstać na ósmą rano polecam link

http://ww6.tvp.pl/video/2008/07/28/170905/film.asf

pozdrawiam

Arkadzik

Шчырае дзякуй!

Сардэчна дзякуй усім, якія вырашылі сёлета наведаць Фэстываль Басовішча. надзеемся, што і новыя, і сталыя госці Фэстывалю таксама праз год вернуцца ў Борык.

Стараемся, каб Вы пачулі тут непаўторную атмасферу, якой не сустракаецца нідзе ў свеце. Адклікаючыся да слоў нашага сябры, хочам адзначыць, што дзякуй усяму, што кожны год удаецца, але і не ўдаецца, Фэстываль ёсць адзіным такім са сваім характарам. Мы стараемся, каб быў ён таксама месцам, дзе беларускасць з’яўляецца нармальнасцю, як і польскасць у Польшчы ці нямецкасць у Нямеччыне, а апрача таго ёсць і козырам, і магнесам ды нашым супольным дабром. За шмат узнёслых слоў? Не думаем, Фэстываль ёсць дзеля Вас, хаця і ладзім яго сабе.

Дзякуем цэлым сэрцам і душой нашай арганізацыі. Не забывайце пра нас, БАС Вас не забывае.

Пераможцы сёлетняга Басовішча

Пераможцам сёлетняга Фэстывалю стаў гурт Tlusta Lusta з Гародні!

Ляўрэат першага месца атрымаў узнагароду Беларускага аб'яднання студэнтаў,

тэлеканалу Белсат ды Польскага Радыё Беласток.

Ляўрэатам другога месца стаў гурт Spita/\ь F з Менску, атрымоўвуючы ўзнагароды

Радыё Рацыя ды Войта Гміны Гарадок.

Трэцяе месца ды ўзнагароду Польскага Радыё для Замежжа ўзяў гурт Глюкі з Магілёва.

Віншуем!

Ляўрэаты сёлетняга Басовішча

Пераможцам сёлетняга Фэстывалю стаў гурт Tlusta Lusta  з Гародні!

Ляўрэат першага месца атрымаў узнагароду Беларускага аб'яднання студэнтаў,

тэлеканалу Белсат ды Польскага Радыё Беласток.

Ляўрэатам другога месца стаў гурт Spita\ь F з Менску, атрымоўвуючы ўзнагароды

Радыё Рацыя ды Войта Гміны Гарадок.

Трэцяе месца ды ўзнагароду Польскага Радыё для Замежжа ўзяў гурт Глюкі з Магілёва.

Віншуем!

 

Віня-Пых на БАСОВІШЧА

Пасьля больш чым дзесяці эўрапэйскіх прэзэнтацый (Прага, Варшава, Вільня, Пазнань, Кракаў, Лёндан) адбудзецца спатканьне "Віня-Пыха" (Winnie the Pooh) Алана Мільна з гасьцямі Басовішча. У 12.00 у суботу запрашаем у фэстывальны намёт на сустрэчу з аўтарам беларускамоўнага перакладу, Віталям Воранавам. Ахвотныя змогуць набыць кніжку па адмысловым кошце, а таксама паўдзельнічаць у харытатыўнай акцыі для дзяцей у Беларусі.

Газэта Выборча па Беларуску

Ужо заўтра (пятніца 18 ліпеня) у падляшскім выданні Газэты Выборчай дадатковыя, адмысловыя чатыры старонкі пра Фэстываль БАСОВІШЧА, поўнасцю на беларускай мове.

Адноўленая праграма

У выніку зьменаў, якія раней былі абвешчаны, наступілі і зьмены ў фэстывальнай праграме. У склад выступоўцаў далучыўся гурт Сьцяна. IQ48 затое з "адкрывальніка" Фэстывалю стаў яго "завяршальнікам". Гурт СОК будзе прэзэнтаваць сваю праграму зразу пасьля конкурснай часткі. У пятніцу як апошняя на галоўнай сцэне зайграе WZ - Orkiestra. У суботу. Пасьля прэзэнтацыі лаўрэатаў пабачым канцэрт Нейра Дзюбель.

Змены ў праграме Фэстывалю

З жалям паведамляем, што ў час сёлетняга Фэстывалю не выступяць гурты Зэт ды Зьніч па прычынах незалежных ад арганізатара.

Учора ў тэлефанічнай размове Ганна Вольская, мэнэджэр гурта Зэт, паведаміла пра змену канцэртных плянаў гурта якія выключаюць выступ на БАСОВІШЧА.

Гурт Зьніч не здолеў своечасова выканаць працэдуры неабходныя для атрымання візаў.

Візавая падтрымка на БАСОВІШЧА 2008

Нарэшце скончыліся перамовы аб прадастаўленьні візаў для гледачоў фэста «Басовішча-2008». Вырашана: дапамога будзе. Для таго, каб зарэгістравацца на атрыманьне візы ёсьць ня так шмат часу – да панядзелка 7 ліпеня кожны ахвочы павінен даслаць на e-mail свае пашпартныя звесткі і ўдакладняючыя дадзеныя.

Патрабаваньні да заяўнікаў:

- Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць)
- Адсутнасьць ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы

Даслаць трэба:
- Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
- Сэрыя і нумар пашпарта
- Адрас электроннай пошты
- Нумар мабільнага тэлефону, пазначыўшы ўсе прэфіксы (+375 ## #######)

Куды дасылаць:
Для жыхароў Гародні і Гарадзенскай вобласьці
E-mail: zasvabodu.hrodna@gmail.com

Для жыхароў астатніх гарадоў і рэгіёнаў:
E-mail: basy2008@gmail.com

Дэдлайн
Заяўкі на візу прымаюцца да 17-й гадзіны 7 ліпеня 2008 году.

Што далей?
Цягам наступнага тыдня з вамі зьвяжуцца нашыя каардынатары, каб прызначыць месца і час для перадачы пашпартоў на афармленьне візаў.

Даезд. Бясплатныя аўтобусы з Кузьніцы.
Гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны даезд ахвотных наведаць «Басовішча-2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая. Праезд будзе бясплатным. Для таго, каб забраніраваць месца ў «чартарным рэйсе» вам трэба даслаць свае кантактныя дадзеныя на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com . Пазьней вам паведамяць дакладны час адпраўленьня аўтобусаў з Кузьніцы на “Басовішча”.
Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Гародні. Адпраўленьні – у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Гародні да Кузьніцы – каля 5 тысячаў беларускіх рублёў.

Вызначаныя ўдзельнікі конкурсу.

Вызначаныя ўдзельнікі конкурсу сёлетняга фэстывалю Басовішча.

Журы адбору шляхам галасавання вызначыла 7 гуртоў што зайграюць 18 ліпеня на галоўнай сцэне Фэстывалю:

1. Акропаль (Смалявічы)
2. Глюкі (Магілёў)
3. Голая манашка (Менск)
4. intra muros (Берасьце)
5. Spita/ь F (Беларусь)
6. TLUSTA LUSTA (Горадня)
7. Хуткi Смоўж (Магілёў)

Восьмым гуртом, які атрымаў магчымасць змагацца за ўзнагароды Басовішча 2008 шляхам галасавання на ТГ з'яўляецца

8. Lost Regrets (Менск)

Як дзевяты гурт да спіску ўдзельнікаў конкурснай часткі Фэстывалю, рашэннем арганізатараў далучаны беларускамоўны гурт з Польшчы:

9. Overday (Гарадок)

Лава запасных (у выпадку, калі нейкі з названых гуртоў ня здолее ехаць на конкурс):

1. ZigZag (Менск)
2. Рокаш (Менск)
3. Лютавер’е (Менск)

Склад журы XIX Фэстывалю Музыкі Маладой Беларусі БАСОВІШЧА 2008 будзе абвешчаны бліжэйшым часам.