Reply to comment

Меркаваньнi наконт наступнага фестывалю

Выбачаюся, што як заўсёды самы разумны, але ж вельмi жадаю, каб да юбiлейнага, 20-га Басовiшча было зробнена некалькі рэчаў. Па-першае, калi ласка, выкладзiце добра загадзя iнфармацыю пра тое, як можна будзе атрымаць вiзу за ўласны кошт. Асабiста я ўсёж гатовы заплацiць. Наколькi мне вядома, дзеля гэтага абавязкова трэба мець запрашэньне з польскага боку, таму калi будзе наступным годам нехта афiцыйна запрашаць (як БелСат гэтым годам) - абавязкова па з'яўленьнi магчымасьцi паведамьце пра гэта праз мэдыi, з усiмi рэквiзiтамi, а лепей нават якiсьцi ўзор блянка.
Па-другое, калi толькi гэта будзе магчыма, давайце як меньш тэрмiны правядзеньня фэсту заяўляць вельмi загадзя, каб была магчымасьць плянаваць сваю прысутнасьць ад травеня цi нават раней.
Па-трэцяе, калi магчыма, лепей тры днi, чымсь два. Бо самая спэцыфiка фэсту ўва два днi ня вельмi ўкладаецца (:

Дзякуй вялiкi за 19-е Басовiшча, асабiста я атрымаў шмат асалоды. Вялiкi дзякуй сябрам-палякам, аграмiсты дзякуй спадару Радэку i спадарынi ILO (:

Reply

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Lines and paragraphs break automatically.

More information about formatting options