Басовішча 2011 ў TVP Беласток!
Аркадзік 08.08.2011

Рэапртаж з сёлетняга ФММБ Басовішча ў TVP Беласток у бліжэйшую сераду перад праграмай “Аб’ектыў” а 18.05!

Neuro Dubel, Zero-85, R.U.T.A, Yellow Brick Road, Tymon & Transistors і не толькі 

Запрашаем!

Бясплатныя аўтобусы на трасе Беласток-Гарадок!!!
Hania! 21.07.2011

Бясплатныя аўтобусы на трасе Беласток-Гарадок адпраўляюцца з вакзала PKS у Беластоку з прыпынку гарадской камунікацыі. Аўтобусы будуць пазначаныя, будуць курсіраваць у пятніцу (22.07) і суботу (23.07) у гадзінах

15:00

16:30

18:00

19:30

POKA POKA!
Наталля 19.07.2011

Усіх калекцыянераў рэгіянальнага культурнага канверта "POKA POKA" чакае цікавінка: АБМЕЖАВАНЫ ТЫРАЖ ПЛАКАТА Фестывалю Музыкі Маладой Беларусі Басовішча 2011. Бясплатныя канверты можна знайсці ва ўсіх месцах, прыязных мастацтву: музеях, тэатрах, галерэях, кінатэатрах і клуба-кавярнях. У дадатак да нашых плакатаў знойдзеце таксама інфармацыю пра тое, што цікавага адбываецца ў рэгіёне. Шукайце і знойдзеце!

АДМЫСЛОВАЯ НАВІНА АД R.U.T.Y.:
Каця 15.07.2011

На Усход! R.U.T.A., (Рух Утопіі, Трансцэдэнцыі, Анархіі/ Рэакцыйная Унія Тэрарыстычна-Артыстычная) адпраўляецца ан Усход, каб супольна з майстрамі традыцыйнай музыкі з-за Буга, змагарамі за свабоду і захаванне айчынных традыцыяў, заснаваць безкампрамісную, па-над нацыянальную Унію і вярнуць да жыцця забытыя, або мэтанакіравана нішчаныя ў часы СССР, архаічныя народныя песні з Беларусі, Расіі, Украіны, заяўляючы супраціў адносна касты паноў і абвяшчаючы дагаранне феадальнай няволі.

 

Чатыры стагоддзя пакут, беднасці і эксплуатацыі, заклятыя ў пандэманічных кампазіцыях. Гукі простыя і шчырыя аж да крыві. Старадаўнія інструменты, народная паэзія і універсальны пераказ. Заўсёды надзённыя. Згодна прынцыпу друідаў - "ісціна супраць свету".

 

Фестываль Басовішча стане месцам прэм'еры унікальнага праекта, "R.U.T.A. на Усход". У першы дзень фестывалю, Наста Някрасава, выдатная беларуская вакалістка маладога пакалення, папоўніць шэрагі гурта R.U.T.A., каб супольна выканаць некалькі архаічных беларускіх песен у аўтарскіх і кааператыўных апрацоўках."

ДАРАГІЯ ФАНАТЫ І ПСІХАФАНАТЫ ФЕСТЫВАЛЮ БАСОВІШЧА!
Аркадзік 14.07.2011

Некалькі тыдняў таму ва ўстановах некалькіх польскіх гарадоў з’явіліся фестывальныя ўлепкі. Мы, як арганізатары Фестывалю, не ў змозе кантраляваць, каб улепкі не з’яўляліся ў месцах, да таго непрызначаных (на слупах, прыпынках, у вітрынах крамаў). Таму звяртаемся з просьбай быць разважлівымі пры іх распаўсюдзе. Можаце ляпіць іх на свае кампутары, торбы, аўтамабілі і г.д., але не ў публічных месцах без згоды адміністрацыі або ўласніка. Усё ў межах развагі і польскага заканадаўства.

НЕ АДНОЙ КАЛБАСОЙ ЖЫВЕ ЧАЛАВЕК
Аркадзік 13.07.2011

Ці вы некалі задумваліся чаго сапраўды не хапае на вялікіх фестывалях? Кожны ўдзельнік, перад тым, як закруціцца ў віры бесклапотнай гульні, мае ахвоту танна і смачна, а да таго ж здорава з’есці. У нас, апрача традыцыйнай падляшскай каўбасы, зможаце пасмакаваць стравы індыйскай і арабскай кухні. Ешце і пійце на здароўе!

КАСМІЧНЫ ЦЭНТР "БАЙКА-НУР"
Аркадзік 13.07.2011

Пасля посьпеху мінулагодняга трапічнага пляжа мы пайшлі крок наперад (а нават некалькі крокаў). Як гаварыў вялікі касманаўт Юры Гагарын, гэта “малы крок для чалавека, але вялікі для СССР”. Усе ўдзельнікі Фестывалю музыкі маладой Беларусі 2011 абсалютна бясплатна змогуць адправіцца ў касмічнае падарожжа наўпрост з легендарнага касмадрома Байканур, які мы адмыслова на патрэбы Фестывалю ўсталявалі ў самым яго сэрцы. Не будзе таксама недахопу ў незямных атракцыях – са сваімі сэтамі выступіць кароль dubstepu Tom Encore і падляшскія freaki Eastern Borderline Massive (Auricom&Kwik).

ДАВЕДКА НАКОНТ ВІЗАЎ І АЎТОБУСАЎ
07.07.2011

Кошт паездкі: 80 эўра + 80 тысяч беларускіх рублёў

У кошт уваходзіць:

  •  Аднаразовая шэнгенская віза са зніжкай для гасцёў “Басовішча” - кошт 30 эўра
  • Аўтобусны тур па маршруце Менск-Гарадок-Беласток-Менск. Выезд з Менску 22 ліпеня раніцай, Ад’езд з “Басовішча”  - раніцай 24 ліпеня,  вяртанне ў Менск – раніцай 25 ліпеня (да 8.00)
  • Медыцынская страхоўка
  • Паслугі турыстычнага агенцтва па арганіцацыі аўтобуснага тура па арганізацыі паездкі і афармленні дакументаў для атрымання шэнгенскай візы 

Дадаткова аплочваецца: абанемент у намётавае мястэчка - 20 злотых / асоба (прыблізна 6 даляраў). 
 

Візы для тых, хто едзе самастойна: 

Kошт візы: 30 эўра (консульскі збор) + 80 000 рублёў (паслугі турыстычнага агенцтва па  афармленні дакументаў для атрымання шэнгенскай візы) + страхоўка (прыблізна 5 эўра). 

Для ўладальнікаў шэнгенскіх і польскіх нацыянальных візаў прапануем  паслугі па арганізацыі аўтобуснага тура – 50 эўра. 

Дакуманты будуць прынімацца да 11 ліпеня. 

За падрабязнай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся ва ўпаўнаважаныя  турыстычныя агенцтвы: 

“Дэльфін Груп”

г. Мінск, вул. Кульман, 2-407 (Панядзелак – Пятніца: 9.00-18.00, абед 12.00-13.00)

тэлефон/факс: +375 17 292 64 13, +375 29 708 95 18, +375 44 710 43 68

e-mail: office(at)travelexpert.by 

”Гісторыя-Тур”

г. Мінск, зав. Праязны, 3-1 (Панядзелак – Пятніца: 9.00-18.00, абед 12.00-13.00)

тэл.: +375 29 677 00 46, +375 29 572 18 12, +375 17 200 04 68

6 гуртоў у конкурсе
Кася 04.07.2011

Журы конкурснай часткі ў саставе: Міхал Аўчарэк, Таццяна Заміроўская, Багуслаў Каспярук з 22 закваліфікаваных да конкурса гуртоў абрала 5, якія прадставяць сваё ўмельства на фестывалі. Гэта: HAROTNICA, YELLOW POWER, VURAJ, AVIAS, КАШЛАТЫ ВОХ. Дадаткова ў конкурсе выступіць лаўрэат другой узнагароды Фестывалю Men's Fest - AMAROKA. Конкурс маладых калектываў ужо 22 ліпеня ў 16:40. 
 

FOLK OFF
Кася 03.07.2011

Ужо сёння у перадачы "Folk OFF" (гадзіна 22.00) у Польскім Радыё Чацьвёрка аб'ява сёлетняга фестываля. Больш інфармацыі пра Басовішча пачуеце там 10 і 17 ліпеня. 

„Кіно, якое трэба ведаць”
Кася 17.06.2011

На фільмовую частку фэстывалю будуць складвацца шэдэўры ў гісторыі кінэматаграфіі: Чалавек з кінаапаратам (1929), Иди И Смотри (1985), Дзікае паляванне караля Стаха (1979), Проститутка (1926) і шмат іншых!

Запісы на майстэрні трафарэтаў
Кася 15.06.2011

Хочаш спрабаваць сваіх сілаў робячы трафарэты? Дасылай заяўку на majster-trafarety(at)basowiszcza.org (у тэме ўпісвайце трафарэты) да 15 ліпеня. Вядучы: Wojciech Koronkiewicz. Працягласць: каля 3 гадзін. Майстэр-класы бясплатныя. Спяшайцеся, абмежаваная колькасць удзельнікаў!

Запісы на майстэрні белага спеву
Кася 15.06.2011

Усе ахвотныя навучыцца спяваць нашыя народныя песні запрашаем дасылаць заяаўкі на majster-spieu(at)basowiszcza.org (у тэме ўпісвайце белы спеў)да 15 ліпеня. Спяшайцеся, абмежаваная колькасць удзельнікаў!

Больш падрабязнасці:

Тэрмін: 19.07 – 24.07

Вядучыя: Аня Фіёнік („Жэмэрва”), Юліта Харытонюк

Кошт: 150 (студэнты) / 180 PLN

Пражыванне: намётавы гадаок (бясплатна)

BEFORE BASOWISZCZA!
Кася 13.06.2011

Ужо 25 чэрвеня ў беластоцкім клубе Odeon (вул. Акадэміцкая 10/1) будзе нагода паслухаць беларускай рок музыкі ў выкананні гуртоў: Re1ikt, Sang Sattawood а таксама :B:N:. Наступнага дня запрашаем у Kopiluwak (вул. Сенкевіча 9) на сустрэчу „Культуровішча. Праўда і міфы беларускай культуры.”, спікерам якой будзе Міхаіл Анемпадыстаў (будзе праводзіцца на польскай мове).

На абодва мерапрыемства ўваход бясплатны.

Журы конкурсу маладых гуртоў
Кася 08.06.2011

Сёлетнюю барацьбу маладых гуртоў на старой сцэне будуць ацэньваць: Тацяна Заміроўская - музычны крытык, Michał Owczarek – журналіст Польскага Радыё, вядучы праграмы «Strefa rokendrola wolna od angola», Bogusław Kasperuk – музыка, гурт Zero-85.

Галоўны арганізатар:
Беларускае Аб’яднаньне Студэнтаў
15-959 Białystok, ul. Zamenhofa 27
NIP 5422467964
e-mail: basbiuro@gmail.com

Каардынатар фестывалю:
Кася Кузьміч
mobile: . 507 818 433
e-mail: k.kuzmicz@basowiszcza.org