Басовішча

«Басовішча» – фэстываль музыкі маладой Беларусі. Заснаваны ў пачатку 90-х Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС), сябры якога і ладзяць фэстываль штогод. Гэта фэст пад адкрытым небам, у намётах і зь, пераважна, беларускай рок-музыкай. Зараз гэта найбуйнейшы беларускі фэст. Толькі праходзіць ён у Польшчы – зусім недалёка ад беларускай мяжы, у мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва, а калі зусім дакладней – у лесе (у борыку) на ўскрайку Гарадка.
Басовішча ладзіцца штогод у ліпені – прыкладна другая палова месяца, пятніца-субота. У 2008 годзе Басовішча пройдзе 18-19 ліпеня – пятніца-субота.

Традыцыйна фэст мае тры часткі: вольная сцэна, конкурс маладых беларускіх гуртоў, выступы зорак і гасьцей фэсту (Беларусь, Польшча, Україна, Літва, Італія і інш.)

 

ПРАГРАМА ФММБ БАСОВІШЧА 2008

ПЯТНІЦА 18.07.08

  • 16.00 Адкрыццё Фэстывалю
  • IQ 48 (BY)
  • Krama (BY)
  • конкурсная частка
  • Znicz (BY)
  • 5set5 (Pl)
  • WZ Orkiestra (BY)
  • i Drug Moi Gruzovik (UA)
  • Troica (BY)
  • 01.30 Zona Dj (намёт фэстывалю)

СУБОТА 19.07.08

  • 13.00 Праекцыі фільмаў праекту Filmowe Podlasie Atakuje! а таксама беларускага незалежнага кіно „A ty staryk kudy” + канцэрт Ilo&friends (намёт фэстывалю)
  • 16.00 Адкрыццё другога дня Фэстывалю
  • Zatoczka (BY)
  • SOK (BY)
  • Gate (PL)
  • Rahis (BY)
  • Schody (PL)
  • Rima (PL)
  • Абвяшчэнне вынікаў/пачатак жывой трансляцыі на тэлеканале Белсат
  • Прэзэнтацыя ляўрэатаў
  • Zet (BY)
  • Pomidor/OFF (BY)
  • Dick4Dick (PL)
  • Neuro Dubel (BY)
  • 02.00 Завяршэнне фэстывалю